Каятан Марашэўскі (; пам. 1811, ШумскА. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3–4.) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст., манах-дамініканін.
Прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.), дзе разам з Міхалам Цяцерскім і Ігнацыям Юрэвічам пісаў п'есы для пастаноўкі навучэнцамі.
Біяграфія
Звесткі аб жыцці Каятана Марашэўскага нешматлікія. У 1787, паводле надпісу на рукапісе з п’есамі, ён выкладаў рыторыку і паэтыку ў Забелах. У 1788 быў пераведзены выкладаць у школу пры кляштары ў Аглане. На момант сваёй смерці ў 1811 быў прыёрам шумскага дамініканскага кляштара. На наступны год пасля яго смерці бібліятэка гэтага кляштара пацярпела ад пажару, што дадаткова ўскладняе пошук звестак.
Творчасць Да нашага часу дайшлі дзве п'есы Марашэўскага: беларуска-польская «Камедыя» і польская трагедыя «Свабода ў няволі». Абодва творы захаваліся ў адным рукапісным зборніку 1787 г., які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў камедыю. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.
«Камедыя» была ўпершыню апублікаваная Уладзімірам Ператцам у 1911.
Бібліяграфія Камедыя // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. 2-е выд. Мн., 1997. Т. 1.
Літаратура Усікаў Я. Беларуская камедыя. Мн., 1979. С. 72—110. Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320—335. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — Мінск : Беларус. навука, 2007.
Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дамініканцы Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюскім раёне