Дэвід Льюэлін Уорк Грыфіт (; ) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсар, з творчасці якога часта адлічваюць гісторыю кіно як асобнага віду мастацтва.
Біяграфія
Да прыходу ў кінематограф Д. У. Грыфіт пісаў апавяданні, вершы і п'есы, спрабаваў сябе як тэатральны акцёр. У 1907 пачаў актыўна прапаноўваць свае сцэнарыі кінастудыям, выступаць як акцёр у асобных фільмах.
У 1908 дэбютаваў як рэжысёр фільма «Прыгоды Долі». На працягу 1908-13 паставіў звыш 300 карцін (пераважна кароткаметражных), у якіх шукаў новыя сродкі мастацкай выразнасці. Найвышэйшым творчым дасягненнем рэжысёра лічыцца яго стужка «Нараджэнне нацыі» (1915), прысвечаная падзеям Грамадзянскай вайны ў ЗША. Гэты надзвычай працяглы (больш за тры гадзіны) фільм атрымаў вялікі камерцыйны поспех і быў прызнаны шэдэўрам сусветнага кінамастацтва. Яшчэ адзін выдатны твор — «Нецярпімасць» (1916) — паказваў розныя гістарычныя эпохі і аказаў істотны ўплыў на развіццё кінематографа.
Да ліку найбольш важных творчых здабыткаў, навацый Д. У. Грыфіта адносяцца выкарыстанне рухомай камеры, распрацоўка прынцыпаў кінамантажу, вызваленне кінамастацтва ад тэатральнай умоўнасці. Сярод яго паспяховых пастановак — фільмы «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Шлях на Ўсход» (1920), «Хіба жыццё не цудоўнае?» (1924) і інш. Д. У. Грыфіт з вялікай цяжкасцю прыняў выкарыстанне гуку ў кіно. Быў адным з заснавальнікаў кінакампаніі «Юнайтэд Артыстс».
Фільмаграфія 1908 — Пірацкае золата / The Pirate's Gold 1912 — Сонечны прамень / The Sunbeam 1912 — Жанчына па нараджэнні / The Female of the Species 1930 — Аўраам Лінкальн / Abraham Lincoln
Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
Катэгорыя:Рэжысёры нямога кіно Катэгорыя:Рэжысёры вестэрнаў Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»