Сцяг Аявы () — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Аява. У аснову сцяга пакладзены сцяг Францыі, так як штат Аява быў часткай французскага валодання Луізіяна ў Новай Францыі. З-за больш шырокай сярэдняй паласы і сіметрычнага дызайну, праект сцяга часам класіфікуецца як «Канадскі слуп».
Сцяг штата Аява складаецца з трох вертыкальных палос — сіняга, белага і чырвонага колераў. На белай паласе намаляваны белагаловы арлан, які трымае ў дзюбе доўгую стужку з дэвізам , узятым з дзяржаўнай пячаткі штата. Ніжэй змешчана назва штата «Iowa», выкананая засечным шрыфтам чырвонага колеру.
Сцяг быў прыняты ў 1921 годзе пасля папярэдняга адабрэння Дзяржаўным саветам абароны штата Аява ў маі 1917 года. Ён быў распрацаваны ў 1917 годзе жыхаркай Ноксвіла Дзіксі Корнэл Гебхардт.
Катэгорыя:Сцягі ЗША