Кевін Спейсі (; нар. 26 ліпеня 1959, Саўт-Орындж, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі , , , і крунер.
Біяграфія Спейсі пачынаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры. У 1995 годзе акцёр атрымаў першыя станоўчыя водгукі ад вядучых кінажурналістаў свету за ролю Джона Доу ў фільме Дэвіда Фінчэра «Сем». У наступным годзе Спейсі здабыў свой першы «Оскар» за ролю Роджэра Кінта ў дэтэктыве Браяна Сінгера «Звычайныя падазроныя». Другой статуэткай акцёра ўганаравалі ў 1999 годзе, калі той сыграў схільнага да дэпрэсіі няўдачніка Лестэра Бёрнема ў фільме Сэма Мендэса «Прыгажосць па-амерыканску». З 2003 года Спейсі з’яўляецца мастацкім кіраўніком лонданскага тэатра «Олд Вік». Найбольш характэрныя фільмы з удзелам Кэвіна Спейсі — «Сем» (1995), «Звычайныя падазроныя» (1995), «Час забіваць» (1996), «Сакрэты Лос-Анджэлеса» (1997), «Перагаворшчык» (1998), «Прыгажосць па-амерыканску» (1999), «Заплаці другому» (2000), «Планета Ка-Пэкс» (2001), «Жыццё Дэвіда Гэйла» (2003), «Вяртанне Супермена» (2006) і «Нязносныя босы» (2011).
Лаўрэат шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэмій «Оскар» (1996, 2000), BAFTA (2000), «Тоні» (1991), намінант на прэміі «Эмі» (2008), «Грэмі» (2006), «Залаты глобус» (1996, 2000, 2002, 2005, 2009, 2011).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні»