Фёдар Іванавіч Фёдараў (, в. Турэц, Мінская губерня цяпер Карэліцкі раён — , Мінск — беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1931 годзе, пасля чаго працаваў выкладчыкам педагагічнага тэхнікума ў горадзе Крычаў. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у аспірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне метаду функцыяналаў у пэўных пытаннях тэорыі выпраменвання», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР У. А. Фока. Адразу пасля гэтага становіцца дацэнтам на фізічным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэнне кафедры тэарэтычнай фізікі на фізічным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 да 1950 года быў дэканам фізічнага факультэта.
У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Інварыянтныя метады ў оптыцы анізатропных асяроддзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лабараторыю тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. Быў рэдактарам фізіка-матэматычнай серыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных часопісаў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Дифференциальные уравнения».
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па крышталяоптыцы, тэорыі пругкіх хваль у крышталях, фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі.
Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў. Распрацаваў метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, вектарную параметрызацыю групы Лорэнца. Прапанаваў універсальную фармулёўку нелінейных ураўненняў фундаментальных фізічных палёў, развіў тэтрадны падыход у агульнай тэорыі адноснасці. Прадказаў новую з’яву ў галіне крышталяоптыкі (гл. зрух Фёдарава), зарэгістраваную як адкрыццё (1980).
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1978) 2 ордэны Леніна (1971, 1978) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), Ордэн «Знак Пашаны» (1953), Медалі
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года за манаграфію «Тэорыя пругкіх хваль у крышталях». Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года за працы ў вобласці крышталяоптыкі.
Асноўныя працы Оптика анизотропных сред. Мн.: Из-во АН БССР, 1958; 2-е изд. М.: УРСС, 2004. Теория упругих волн в кристаллах. — М.: Наука, 1965. Theory of Elastic Waves in Crystals. New York, Plenum Press, 1968. Теория гиротропии. М.: Наука и техника, 1976. Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. — Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В. В. Филипповым). Группа Лоренца. М.: Наука, 1979; 2-е изд. — М.: УРСС, 2003.
Зноскі
Літаратура Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. № 3/1971.
Спасылкі Інфармацыя пра Фёдарава на старонцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Біяграфія Фёдарава на старонцы кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ Фёдар Іванавіч Фёдараў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ Катэгорыя:Дэканы БДУ