thumb|240px|Шарашоўскае Евангелле. Апостал Матвей. Шарашоўскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя.

Гісторыя стварэння

Створана на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (па іншых звестках, у сярэдзіне XVI ст.). названа па запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стагоддзях яно было напрастольным у Прачысценскай царкве пасёлка Шарашова Пружанскага раёна, які быў некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.

Мастацкае афармленне thumb|240px|Шарашоўскае Евангелле. Апостал Лука. Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленне складаецца з чатырох мініяцюр з выявамі евангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў.

Асаблівасці мініяцюр, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповы для беларускай мастацкай школы: простанароднасць сялянскага тыпажу, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (спічастыя вокны), ромбападобная арнаментыка німбаў.

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Гл. таксама Слуцкае Евангелле Аршанскае Евангелле Тураўскае Евангелле Мсціжскае евангелле Друцкае Евангелле

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў Катэгорыя:Мастацтва Беларусі Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна