Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў Станіслававіч Бабровіч; () — беларускі празаік, крытык і гісторык літаратуры, публіцыст .
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і ляснічага Станіслава Бабровіча. У сям’і было сямёра дзяцей, у тым ліку брат Ян Казімір.
Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1908 годзе. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце Першай Сусветнай вайны. У пачатку Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію, даслужыўся да прапаршчыка.
Загінуў на фронце ў баях каля Коўна. За адвагу пасмяротна ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
Творчасць Друкавацца пачаў з 1913 года ў газеце «Наша ніва», з якой супрацоўнічаў і пазней: друкаваў там апавяданні («Васілёва вяселле»), фельетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы.
Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэнне» (1914), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцця, артыкула «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш.
Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расіі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і г. д. Як крытык абараняў пазіцыі рэалізму і , выступаў супраць дэкадэнцтва, прызываў пісьменнікаў адгукацца на ўсе важныя з’явы жыцця, абуджаць у грамадстве гуманныя імкненні, вучыцца ў класікаў сусветнай літаратуры.
Бібліяграфія Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.
Літаратура Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990. Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219. Конан У. Гмырак Лявон // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 312. Гмырак Лявон // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 619—622. Хілько, В. Любіў свой край пакутны / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 14 крас. — С. 2.
Спасылкі
Лявон Гмырак — нашанівец
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)