Сло́німская губе́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.

Утварэнне губерні было абвешчана 25 снежня 1795 года на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, указам расійскай імператрыцы Кацярыны II з частак Берасцейскага, Віленскага, Гарадзенскага і Навагрудскага ваяводстваў былога Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у горадзе Слоніме, але рашэнне не было рэалізавана.

У другі раз утворана 8 жніўня 1796 года. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8 верасня 1796 года як намесніцтва. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.

Насельніцтва ў 1796 годзе складала больш за 300 тыс. чалавек. У 1797 годзе ў складзе Слонімскай губерні 8 гарадоў, 39 мястэчак, 5851 вёска. Насельніцтва складала 608 тыс. чалавек.

У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.

Літаратура

Спасылкі Хронология истории города Слонима Герб Виленской губернии // Гербы городов Российской Федерации

Катэгорыя:Губерні Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)