Алена Аркадзьеўна Кабішчар-Якерсон ( — Jewish Women's Archives) — савецкі жывапісец і графік.

Біяграфія Вучылася ў мастацкай студыі Юдэля Пэна. З 1918 па 1921 год вучылася ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1921 годзе выйшла замуж за Д. Якерсона. Разам з мужам пераехала ў Маскву. З 1921 па 1923 вучылася ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. З 1927 года ўдзельнічала ў выстаўках. З 1925 па 1929 год працавала ў Дзяржаўным Цэнтральным музеі народазнаўства, затым фальклорным кабінеце Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1930—1940-я гады выконвала скульптурныя, жывапісныя і манекенавыя працы для розных устаноў. З 1950 па 1958 год працавала мастаком у Маскоўскім аддзяленні Мастацкага фонду СССР.

Літаратура Кичина Е. М. Переписка Ю. М. Пэна с Д. А. и Е. А. Якерсонами и И. Е. Мальциным // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Вып.2. Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 76-90. Шишанов, В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С. 42—55. Казовский Г. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики. = Kasovsky G. Artists from Vitebsk. Yehuda Pen and his pupils. Москва: «Имидж», 1992.

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна