Уладзімір Антонавіч Тоўсцік () — беларуcкі мастак. Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар (2011).
Кароткая біяграфія Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску.
З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.
З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў.
З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі.
З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі.
У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».
У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».
У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар».
Грамадская дзейнасць Удзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».
2006 у гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва ў складзе выстаўкі «Прысвячэнне» (жывапіс). 2007 г. ў рамках выстаўкі Саюза Мастакоў Беларусі «Посттрадыцыя» у «Галерэі мастацтваў». 2008 г. прыняў удзел у Культурным дэсанце Беларусі ў Пекіне.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за «за серыю жывапісных твораў „Людзі маёй рэспублікі“». Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1990). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) — за серыю жывапісных прац «Святло i ценi» і трыпціх «Спадчына». Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» (2011). Ордэн Францыска Скарыны (2019).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова