Ганна Кацярына Радзівіл, па нараджэнні Сангушка (, , цяпер Мінскі раён — , Белая, цяпер ў ПольшчыAnna Katarzyna ks. Sanguszko-Kowelska h. Pogoń Litewska ) — вялікалітоўская мецэнатка. Жонка вялікага канцлера літоўскага Караля Станіслава Радзівіла. Староста члухаўскаяArkadiusz Kamiński,Starostowie człuchowscy (1454—1772), s. 2. .
Біяграфія
Паходжанне Дачка Гераніма Сангушкі і Канстанцыі з Сапегаў, сястра вялікага літоўскага маршалка Паўла Караля Сангушкі.
Выхоўвалася ў Варшаве пры двары каралевы Марыі Казіміры Сабескай.
Сям’я
У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам. Іх шлюб павінен быў зацвердзіць сувязь Караля Станіслава з дваром.
Мелі з мужам 6 сыноў і 7 дачок.
Сыны:
(1695—1715) — падстолі літоўскі і староста члухаўскі Альбрэхт Станіслаў — памёр у маленстве Станіслаў Юрый — памёр у маленстве Людвік Дамінік — памёр у маленстве Міхал Казімір «Рыбанька» (1702—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, мецэнат Геранім Фларыян (1715—1760) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат
Дочкі:
(1693—1730) — першая жонка Яна Клеменса Браніцкага Канстанцыя Францішка (1697—1756) — жонка Яна Фрыдэрыка Сапегі Тэафілія — памерла ў маленстве Ганна Аляксандра — памерла ў маленстве Крысціна Хелена — памерла ў маленстве (1703—1747) — другая жонка Якуба Генрыка Флемінга, трэцяя жонка Міхала Сервацы Вішнявецкага, другая жонка Міхала Антоні Сапегі Караліна Тэрэза (1707—1765) — жонка , першая жонка Юзафа Аляксандра Ябланоўскага
У знак жалобы па памерлых дзецях, якія не дасягнулі паўналецця, Ганна Кацярына абяцала да канца сваіх дзён насіць чорнае жалобнае адзенне.
Удаўство
Па смерці мужа пасялілася ў горадзе Белая Берасцейскага ваяводства і занялася гаспадарчай дзейнасцю. Ганна засталася ўдавой у 43 гады, маючы на руках 4 непаўналетніх дзяцей, меншаму з якіх было толькі 5 гадоў, і ў стане амаль поўнага фінансавага краху сям’і. Яна аднавіла эканамічны патэнцыял фаміліі, пакінуўшы сынам прымножаную «фартуну», як тады называлі грашовую і зямельную маёмасць родуО. Баженова. Театр княгини Франтишки Уршули Радзивилл // Женщины на краю Европы/Под. ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с.. Вяла смелую, самастойную эканамічную палітыку на сваіх землях, а сыны беспярэчна яе слухаліся.
Будаўніцтва і змены ў маёнтках
У 1720 годзе пасля смерці мужа Караля Станіслава Радзівіла Ганна Кацярына пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленні замка, выдзеліла значныя сумы грошай на рамонт вокнаў палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаўКарэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149. Да 1722 года цалкам адбудавалі будынак новага фальварка паблізу замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную брамуКарэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149—150. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр’ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замкуКарэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 150. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы барока. Гэта тычылася пераважна інтэр’ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр’еру, яны проста расчэсваліся і пераносілісяБубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012, с. 28. Упершыню сярод розных прадметаў згадваецца 17 партрэтаўФедорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. — Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0, с. 83.
У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл пачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы ў Белай (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала у стылі ракако.
Гаспадарчая дзейнасць і арганізацыя прамысловасці
Ганна Кацярына смела стала праводзіць эканамічныя рэформы ў сваіх маёнтках, адкрыла шэраг мануфактур, якія не толькі абслугоўвалі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрэбы яе двара, але і з выгодай прадаваліся. Гэта былі рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор, тэхналогія якога ў Еўропе была зусім напярэдадні адкрыта.
У пачатку XVIII ст. наладзіла вытворчасць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясвіжы. Заснавала Налібоцкую і Урэцкую шкляныя мануфактурыСіняк Н. Урэчча // С. 591..
У 1714 годзе пачала вытворчасць фарфору ва Урэччы, каля 1736 года заснавала рудню ў Нягневічах, а ў 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі, наладзіла вытворчасць сукна ў Белай і Слуцку.
З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галандскіх парод.
Сацыяльна-палітычная дзейнасць
Значна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.
Паспрыяла адмове Сапегаў ад прэтэнзій на так званыя Нойбургскія маёнткі і іх адыходу ў 1732 годзе да свайго сына Гераніма Фларыяна.
Рэлігійная дзейнасць
У 1743 годзе Ганна Кацярына фундавала ў Новай Волі ўніяцкую царкву Нараджэння Божай Маці. Фінансавала каранаванне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай.
Памерла ў Белай ва ўзросце 70 гадоў у снежні 1746 года. Пакінула вялікую спадчыну сваім сынам.
У культуры
Вядома некалькі партрэтаў Ганны Кацярыны Радзівіл, якія захоўваюцца ў тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Бюст Ганны Кацярыны Радзівіл, створаны ў стылі ракако пасля смерці мужа, размешчаны каля брамы . Ганна паказана з адкрытымі грудзьмі, як імператрыца сарматаў, багіня сусветнай вайны.
Крыніцы
Літаратура
Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746) / Галубовіч В. У., Рыбчонак С. А., Шаланда A. I. ; навук. рэд. A. I. Шаланда. — Мір : Замкавы комплекс «Мір», 2020. — 449 с. — ISBN 978-985-90418-5-3
Karkucińska W. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746): Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa, 2000; Kolendo-Korczakowa K. Działalność ekonomiczna Anny z Sanguszków Radziwiłłowej — manufaktury hafciarskie w świetle nowych znalezisk // Dwory magnackie w XVIII wieku. Rola i znaczenie kulturowe. Warszawa, 2005. Anna Katarzyna Radziwiłłowa hasło [w] Polski Słownik Biograficzny tom.30 str.384 wyd.1987 Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 448 с. ISBN 985-6730-25-2.
Спасылкі
Anna Katarzyna ks. Sanguszko-Kowelska h. Pogoń Litewska
Ганна Кацярына Ганна Кацярына Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага