Карл III (, Нансі — , там жа) — герцаг Латарынгіі з 1545 года да сваёй смерці. Як нашчадак Герхарда I ён павінен быў быць Карлам II, але латарынгскія гісторыкі, жадаючы прыпісаць герцагам Латарынгскім сваяцтва з Каралінгамі ўключылі ў нумарацыю Карла I з дынастыі Каралінгаў.

Біяграфія Старэйшы сын герцага Латарынгіі Франсуа I і Крысціны Дацкай. Карл стаў герцагам у 1545 годзе ва ўзросце 2 гадоў. Рэгенткай пры ім былі прызначаны яго маці і дзядзька Нікалас Латарынгскі. У 1552 годзе кароль Францыі Генрых II падчас вандравання ў Германію далучыў да Францыі Мец, Туль і Вердэн і быў праездам у Нансі. Ён з незадаволенасцю адзначыў аўстрыйскі ўплыў рэгенткі Крысціны, пляменніцы імператара Карла V. Зняўшы яе, ён прызначыў Нікаласа адзіным рэгентам. Таксама, нягледзячы на маленні герцагіні, кароль павёз Карла ў Парыж, каб той атрымаў адукацыю, якая адпавядае французскім інтарэсам.

У 1559 годзе Карл жаніўся на дачцэ караля Клод Французскай. Ён захоўваў добрыя адносіны са сваімі шваграмі, каралямі Францыі. У той жа час, па прыкладу сваіх папярэднікаў, Карл падтрымліваў нейтралітэт паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй.

Дбайны каталік, Карлу пярэчылі думкі, што гугенот Генрых Наварскі можа стаць каралём Францыі. Менавіта тады архідыякан Франсуа з Тульскага біскупства падаў кнігу, у якой сцвярджаў што герцагі Латарынгскія з'яўляюцца нашчадкамі Каралінгаў, гэта дазволіла Карлу прэтэндаваць на трон. Сен-Жэрменскі мір, пераход у каталіцтва Генрыха Наварскага і яго каранацыя спынілі рэлігійныя войны. Мір быў змацаваны вяселлем старэйшага сына Карла, Генрыха і сёстры караля, Кацярыны.

Нягледзячы на пяць гадоў вайны, кіраванне Карла III было эпохай росквіту і ўздыму. Разам з кардыналам Карлам Латарынгскім ён заснаваў універсітэт у Понт-а-Мусон. Герцаг пашырыў Нансі, стварыўшы новую частку горада, у чатыры разу большую за старую. Карл III памёр у 1608 годзе ва ўзросце 66 гадоў. Па яго смерці былі арганізаваны пышныя пахаванні, якія знайшлі адбітак ў шматлікіх гравюрах.

Сям'я 22 студзеня 1559 года ў Парыжы Карл жаніўся на Клод Французскай (1547—1575), малодшай дачцэ Генрыха II і Кацярыны Медычы. Дзеці:

Генрых II (1563—1624), герцаг Латарынгіі і дэ Бар; Крысціна (1565—1637), у 1587 выйшла замуж за Фердынанда I Медычы, вялікага герцага Тасканы; Карл (1567—1607), кардынал Латарынгскі, біскуп Меца, потым Страсбурга; Антуанэта (1568—1610), у 1599 выйшла замуж за Іагана-Вільгельма, герцага Юліх-Берга; Франсуа II (1572—1632), герцаг Латарынгіі і дэ Бар; Кацярына (1573—1648), ігумення абацтва Рэмірмон; Елізавета (1575—1636), у 1599 выйшла замуж за Максіміліяна I, курфюста Баварыі.

Спасылкі Гравюры пахавання Карла III

Катэгорыя:Герцагі латарынгскія Катэгорыя:Латарынгскі дом Катэгорыя:Герцагі Бара