Чындуі́н, Чындві́н () — рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на захадзе М’янмы, правы і самы вялікі прыток ракі Іравадзі (басейн Андаманскага мора).
Даўжыня ракі каля 1100 км. Плошча вадазборнага басейна каля 114 тыс. км² (частка басейна на тэрыторыі Індыі). Вытокі ракі на заходніх схілах гор Кумун. Цячэ пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца на арашэнне. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с.
Суднаходная да вусця асноўнага прытока — ракі Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Чындуіне знаходзіцца горад Маўн’юа.
Літаратура
Чиндуин //
Спасылкі Чиндуин // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия Chindwin River // Encyclopaedia Britannica Chindwin River // MyanmarRiver Journeys Chindwin River // Myanmars.NET
Катэгорыя:Рэкі М’янмы Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Азіі