Карл Эмануіл III (;  — , Турын, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі (1730—1773). Сын Віктара Амадэя II, герцага Савойскага і Ганны Марыі Арлеанскай.

Уступіў на трон у 1730 годзе пасля адрачэння свайго бацькі.

Карл Эмануіл жаніўся 15 сакавіка 1722 года на Ганне Крысціне Луізе Пфальцкай (1704—1723). У іх нарадзіўся сын: Віктар Амадэй Тэадор (1723—1725).

Яго жонка памерла пры родах і ён жаніўся другі раз 23 ліпеня 1724 года на кузіне сваёй першай жонкі, Паліксеніі Крысціне Гесэ-Рэйнфельс-Ротэнбург (1706—1735), дачцэ Эрнэста Леапольда Гесэ-Рэйнфельс-Ротэнбург . У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Віктар Амадэй III (1726—1796), Элеанора (1728—1781), Марыя Луіза (1729—1767), Марыя Фелісіта (1730—1801), Эмануіл Філіберт (1731—1735), Карл (1733—1733).

Стаўшы ўдаўцом ён жаніўся ў трэці раз 1 красавіка 1737 на Елізавеце Тэрэзе Латарынгскай (1711—1741), дачцэ Леапольда I, герцага Латарынгіі. У іх нарадзіліся:

Карл (1738—1745), Вікторыя (1740—1742), Бенуа (1741—1808), жаніўся на сваёй пляменніцы Марыі Ганне Савойскай (1757—1824). Елізавета Тэрэза памерла неўзабаве пасля нараджэння трэцяга дзіцяці.

Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Каралі сардзінскія