thumb|Св. Ганна — фрэска з копцкага храма ў Фарасе (Судан) thumb|Дзева Марыя з Немаўлём, Іаанам Хрысціцелем і анёлам — Сандра Бацічэлі thumb|Нацыянальны музей у Варшаве

Нацыянальны музей у Варшаве — музей мастацтва заснаваны ў 1862 годзе пад назвай «Музей вытанчаных мастацтваў».

Да 1916 года музей знаходзіўся ў адным будынку са Школай вытанчаных мастацтваў.

Калекцыя музея складалася з карцін з фонду школы і гравюр з Дзяржаўнай бібліятэкі. У 1916 годзе музей перайшоў ва ўласнасць горада Варшавы і атрымаў назву «Нацыянальнага музея».

Уласны будынак музея быў пабудавана ў 1927—1938 гадах па праекце архітэктараў Тадэвуша Талвінскага і Антона Дыгата, і размешчаны па адрасе: Іерусалімскія алеі, 3. У 1964—1972 гадах з паўднёвага боку прыбудавана новая частка будынка па праекце архітэктараў Караля Галаўскага і Стафана Казінскага.

У 1935 годзе дырэктарам музея стаў Станіслаў Лорэнц, і заставаўся на гэтым пасту 47 гадоў да 1982 года.

Падчас другой сусветнай вайны гітлераўскія акупанты вывезлі значную частку калекцыі. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года значная частка пакінутых экспанатаў была знішчана.

У 1961—1964 гадах археалагічныя раскопкі польскіх вучоных пад кіраваннем прафесара Казімежа Міхалоўскага ў Фарасе (паўночны Судан) прынеслі багатую калекцыю мастацтва старажытных хрысціян-коптаў.

Калекцыя музея ўяўляе сабою збор твораў мастацтва ад антычнасці да XX стагоддзя. Калекцыя антычнага мастацтва — у тым ліку старажытнаегіпецкае мастацтва Калекцыя раннехрысціянскага мастацтва — у тым ліку калекцыя з Фараса Калекцыя сярэднявечнага мастацтва Калекцыя мастацтва Усходу Калекцыя польскага жывапісу Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — Кабінет мініяцюр Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — калекцыя гравюр і малюнкаў Калекцыя замежнага сучаснага мастацтва — Галерэя еўрапейскага жывапісу Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка Калекцыя сучаснага мастацтва — Галерэя польскага мастацтва XX стагоддзя Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя польскага дэкаратыўнага мастацтва Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя замежнага дэкаратыўнага мастацтва Калекцыя скульптуры Калекцыя манет і медаляў Калекцыя іканаграфіі і фатаграфіі Бібліятэка Аддзяленні Музей у Небораве і Аркадыі Музей плаката ў Вілянуве Музей скульптуры Ксаверыя Дунікоўскага ў палацы Крулікарня Музей інтэр’ераў у Отвацку Вялікім Музей Паліцыі ў Палацы Мастоўскіх

Катэгорыя:Мастацкія музеі Польшчы Катэгорыя:Музеі Варшавы Катэгорыя:З’явіліся ў 1862 годзе Катэгорыя:1862 год у Варшаве Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:1938 год у Варшаве

Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Польшчы