Фані Эльслер (сапр. імя Францыска Эльслер; ; ,  — , ) — аўстрыйская танцоўшчыца балета, прадстаўніца рамантычнага балетнага мастацтва. Разам з Марыяй Тальёні, Фані Эльслер была найвядомай балерынай XIX стагоддзя.

Біяграфія Вучылася ў балетмайстра Ж. Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 годзе дэбютавала ў Вене, выступала ў тэатрах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш.

Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К. Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.

У Вене пазнаёмілася з Самуэлем Кастравіцкім. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.

Літаратура

Lieselotte Denk: Fanny Elßler. Tänzerin eines Jahrhunderts. Amalthea-Verlag, Wien 1984, ISBN 3-85002-196-3 Ivor Guest: Fanny Elßler. Black Books, London 1970 Riki Raab: Fanny Elßler. Eine Weltfaszination. Bergland-Verlag, Wien 1962 Jarmila Weißenböck: Fanny Elßler. Materlialien. Böhlau, Wien 1984, ISBN 3-205-06301-5

Спасылкі

Катэгорыя:Артысты балета Аўстрыі