Энстаты́т Mg2[Si2O6] — пародаўтваральны мінерал, адносіцца да сілікатаў (піраксены).
Назва мінерала паходзіць ад стар.-грэч. ἐνστάτης (энстатэс) «супернік», «той, хто супраціўляецца», што звязана з устойлівасцю энстатыта да плаўлення. У няправільных зернях з упэўненасцю можа быць вызначаны толькі ў тонкіх шліфах пад мікраскопам па аптычных канстантах. Ад монаклінных піраксенаў адрозніваецца па прамым вугле згасання.
Утрымлівае 40,4 % аксіду магнію. У выпадку замяшчэння больш за 13 % магнію жалезам пераходзіць у ферасіліт, бранзіт і гіперстэн. Пад уздзеяннем гідратэрмальных раствораў пераўтвараецца ў тальк і серпенцін. Цвёрдасць 5—6 Удзельная вага 3,1—3,2 Спайнасць сярэдняя Залом ракавісты Колер бескаляровы, светла пафарбаваны ў шэрыя, бураватыя, бледна-зеленаватыя адценні. Распаўсюджаны ў прыродзе вельмі шырока.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце «Каталог Минералов»
Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Піраксены Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы