Паўладар () — горад на паўночным усходзе Казахстана, за 450 км на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Астана, і за 405 км на паўднёвы ўсход ад расійскага горада Омск на рацэ Іртыш, адміністрацыйны цэнтр Паўладарскай вобласці. У склад горада ўваходзяць пасёлак Ленінскі, сёлы Мойылды, Паўладарскае і Кенжэкольская сельская акруга.
У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмініевы, электролізны, металургічны, кардонна-руберойдавы, машынабудаўнічы і трактарны заводы.
Гісторыя У IX-XII стагоддзях недалёка ад месца існавання сучаснага Паўладару размяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (), зніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, гэта значыць сталіца Кімакскага каганата.
Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 года, калі ў шэрагу ваенных крэпасцей і фарпостаў Расіі на Іртышы з’явіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Размяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадской выратавальнай станцыі і завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакументаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 метраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.
Насельніцтва Насельніцтва горада складае 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 года, аднак разам з некалькімі прадмесцямі колькасць насельніцтва ёсць некалькі большай. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць рускія, якія складаюць 45,7 % насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасцямі з’яўляюцца ўкраінцы (6,7 %), немцы (2,7 %), татары (2,3 %).
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Алена Віктараўна Эзаў (нар. 1983) — казахстанская валейбалістка. Галіна Гаўрылаўна Цернавая (1928—1990) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1971), прафесар (1975). Валерый Мікалаевіч Прохараў (нар. 1960) — беларускі біёлаг, навуковец у галіне экалагічнай фізіялогіі раслін.
Крыніцы
Спасылкі
Паспорт города Павлодар на сайте акимата Павлодарской области Акимат Павлодарской области Павлодарский Городской портал Департамент статистики Павлодарской области Департамент экономики Павлодарской области Городской отдел образования г. Павлодара Музеи города Павлодар на сайте pavlodar.kz Карта Павлодара Спортивный сайт о вольной и классической борьбе в Павлодаре
Катэгорыя:Гарады Паўладарскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1720 годзе