«Вест Хэм Юнайтэд» () — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.
Гісторыя XIX стагоддзе. Раннія гады Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.
XX стагоддзе У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.
У 1950-я гады стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.
У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».
Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.
Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.
У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.
Дасягненні Кубак Англіі: 1964, 1975, 1980 Кубак уладальнікаў кубкаў: 1965 Ліга канферэнцый: 2023 Кубак Інтэртота: 1999
Склад Станам на люты 2024 года.
Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам
Вядомыя гульцы Глен Джонсан Пол Інс Майкл Карык Джо Коўл Фрэнк Лэмпард Бобі Мур Сцюарт Пірс Брайн Робсан Рыа Фердынанд Тэдзі Шэрынгем Хаўер Маскерана Карлас Тэвес Паала Дзі Каніа
Галоўныя трэнеры 1901—1932 Сід Кінг 1932—1950 Чарлі Пэйнтэр 1950—1961 Тэд Фентан 1961—1974 Рон Грынвуд 1974—1989 Джон Лаял 1989—1990 Лоу Макеры 1990—1994 Білі Бондз 1994—2001 Гары Рэднап 2001—2003 Глен Рэдэр 2003—2006 Элан Пардзью 2006—2008 Элан Кэрбышлі 2008—2010 Джанфранка Дзола 2010—2011 Аўрам Грант 2011—2015 Сэм Элардайс 2015—2017 Славен Біліч 2017—2018 Дэвід Моес 2018—2019 Мануэль Пелегрыні з 2019 Дэвід Моес
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка Сайт фанатаў «Вест Хэм Юнайтэд»
Вест Хэм Юнайтэд Вест Хэм Юнайтэд Вест Хэм Юнайтэд