Юстус Лібіх (; , Дармштат — , Мюнхен) — нямецкі хімік. Прафесар універсітэтаў у Гісэне (з 1824) і Мюнхене (з 1852). З 1830 член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, З 1860 года прэзідэнт Баварскай АН.
Лібіх — адзін з заснавальнікаў аграхіміі. У 1840 годзе высунуў тэорыю мінеральнага харчавання раслін, спрыялі шырокаму ўкараненню мінеральных угнаенняў у земляробстве. Заснаваў у 1832 годзе часопіс «Annalen der Pharmacie» (у 1840-73 выходзіў пад назвай «Annalen der Chemie und Pharmacie», з 1873 перайменаваны ў «Liebigs Annalen der Chemie»).
Літаратура Hofmann, «The life-work of L. in experimental and philosophical Chemistry» (Лонд. 1876); Bischoff, «Ueber d. Einfluss J. L-s auf d. Entwickelung d. Physiologie»; Vogel, «J. L. als Begründer d. Agrikulturchemie»; Erlenmeyer, "Ueber d. Einfluss L-s auf d. Entwickelung d. reinen Chemie.
Спасылкі
Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі