Аляксандр Валянцінавіч Сыман (, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі біятланіст, трохразовы чэмпіён Універсіяды, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовы чэмпіён Еўропы, двухразовы чэмпіён свету па летнім біятлоне. Займаўся біятлонам з 1991 года. Завяршыў кар’еру вясной 2011 года.

Біяграфія Нарадзіўся 26 ліпеня 1977 года ў Капылі. Скончыў сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі ГартнагаЗнаменитые выпускники .

Кубак свету 2000—2001 — 74-е месца (7 ачкоў) 2001—2002 — 90-е месца (2 ачкі) 2002—2003 — 80-е месца (1 ачко) 2003—2004 — 59-е месца (24 ачкі) 2004—2005 — 35-е месца (145 ачкоў) 2005—2006 — 91-е месца (1 ачко) 2006—2007 — 59-е месца (32 ачкі) 2007—2008 — 81-е месца (10 ачкоў) 2008—2009 — 66-е месца (73 ачкі) 2009—2010 — 74-е месца (45 ачкоў)

Дасягненні

Чэмпіянаты свету Сярэбраны медаль, эстафета — 2001 4-е месца, эстафета — 2005

Кубак свету Вышэйшая месца: 35-е месца ў агульным заліку ў сезоне 04-05 Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2002 года, 2006 года і 2010 года.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капылі Катэгорыя:Біятланісты Беларусі