Біена́ле (н., нескл.Большасць неадушаўлёных нязменных назоўнікаў адносіцца да ніякага роду. Беларуская граматыка, Мінск 1985, ч. 1, с. 58; Кароткая граматыка беларускай мовы, Мінск 2007, ч. 1, с. 114.; , паходзіць ад лацінскіх слоў bis — двойчы і аnnus — год) — мастацкая выстаўка, кінафестываль ці музычны конкурс, якія праходзяць кожныя два гады.
Старэйшае біенале — выстаўка сучаснага мастацтва ў Венецыі (з 1895). Праводзяць біенале: сучаснага мастацтва (з 1951) і архітэктуры (з 1957) у Сан-Паўлу, жывапісу ў Токіа (з 1951), мастацтва ў Александрыі (з 1955), «маладых» у Парыжы (з 1959), экслібрыса ў Мальбарку (з 1965), плаката ў Варшаве (з 1966), прыкладной графікі ў Брно (з 1966) і інш.
Гл. таксама Трыенале Квадрыенале
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастацкія выстаўкі Катэгорыя:Выстаўкі сучаснага мастацтва