Валерыя Ільінічна Навадворская () — расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронца, незалежная журналістка, заснавальніца ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз» (старшыня ЦКС ДС). Калумніст часопіса «The New Times».

Біяграфія Нарадзілася 17 мая 1950 года ў Баранавічах ў сям’і Марыі Уладзіміраўны Навадворскай і Ільі Барысавіча Бурштына, які працаваў у сістэме забеспячэння горада.

У 9-гадовым узросце пераехала з сям’ёй у Маскву. Скончыла факультэт замежных моў Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай.

Не раз праследавалася савецкай уладай — змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах яе судзілі за дысідэнцкую дзейнасцьhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=131645.

З 1990 года была парафіянкай Свята-Троіцкай грамады Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў МасквеВалерія Новодворська: сайт «Харківсько-Полтавська єпархія — УКРАЇНСЬКА АВТОКЕФАЛЬНА ПРАВОСЛАВНА ЦЕРКВА» (12.07.2014) .

Памерла 12 ліпеня 2014 года ў МасквеВ Москве скончалась Валерия Новодворская.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Расіі