Падзеі
28 лютага: Адбылося вывяржэнне вулкана Гекла. 15 сакавіка: «Марш свабоды» ў Мінску. 30 сакавіка: Адкрыты шосты ўчастак Сырэцка-Пячэрскай лініі Кіеўскага метрапалітэна. 19 красавіка: У час пасадкі на філіпінскі востраў Самал упаў «Boeing 737», загінула 131 чалавек. 1 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2000 завяршыўся перамогай валійца Марка Уільямса. 7 мая: Уладзімір Пуцін заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі. 19 мая: Путч на Фіджы, прэзідэнт краіны Рату Сір Камісезэ Мара аб’яўляе надзвычайнае становішча. Асуджаны да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір. 5 чэрвеня: Распачалася Шасцідзённая вайна паміж войскамі Уганды і Руанды ў кангалезскім горадзе Кісангані. 8 чэрвеня: Адбылася цырымонія перазахавання астанкаў князя Антонія Радзівіла ў крыпце пад нясвіжскім касцёлам. 22 чэрвеня: Індзейцам штата Арэгон дазволена раз у год ладзіць традыцыйную цырымонію вакол метэарыта Віламет, што захоўваецца ў Амерыканскім музеі Натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку. 2 ліпеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе 2000 завяршыўся перамогай зборнай Францыі. 7 ліпеня: У Мінску прапаў без вестак тэлеаператар Дзмітрый Завадскі. 12 жніўня: У Баранцавым моры загінула расійская атамная падводная лодка «Курск». 27 жніўня: Пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве. 9 верасня: Завяршыўся 57-ы Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «» рэжысёра Джафара Панахі. 15 верасня: Летнія Алімпійскія гульні 2000 адкрыліся ў Сіднеі. 6 кастрычніка: Слабадан Мілошавіч прызнаў паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах у Югаславіі. 7 кастрычніка: Воіслаў Каштуніца прыняў прысягу перад членамі Народнай Скупшчыны як Прэзідэнт Югаславіі. 2 лістапада: Транспартны пілатаваны карабель «Саюз ТМ-31» даставіў на борт МКС экіпаж першай асноўнай экспедыцыі. 5—6 снежня: Адбыўся першы выпуск камп’ютарнай гульні «American McGee’s Alice». 9 снежня: Кардынал Казімір Свёнтак у Гомелі асвяціў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. 12 снежня: Эфіопа-эрытрэйская вайна завяршылася Алжырскім мірным пагадненнем. 15 снежня: Спынены 3-ці рэактар Чарнобыльскай АЭС.
Нарадзіліся 23 красавіка: Хлоя Кім, амерыканская сноўбардыстка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка. 5 сакавіка: Беатрыс Чэбет, кенійская лёгкаатлетка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка.
Памерлі 12 студзеня: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар (нар. 10.9.1929). 5 сакавіка: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (нар. 29.4.1921). 21 мая: Джон Гілгуд, англійскі акцёр (нар. 14.4.1904). 21 мая: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (нар. 9.7.1901). 14 верасня: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопіса "Kultura" у Парыжы (нар. 27.7.1906). 20 верасня: Герман Цітоў, савецкі касманаўт (нар. 11.7.1935). 4 кастрычніка: Майкл Сміт, канадскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 26.4.1932).