Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (нар. , Воранава, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, буйны спецыяліст у галіне інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, апрацоўкі малюнкаў і распазнавання вобразаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогіі (1995), акадэмік беларускай інжынернай акадэміі (1995), член-карэспандэнт (2004), а з 2009 года акадэмік акадэміі навук Беларусі. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 31 кастрычніка 2008 года.
28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены з пасады рэктара БДУ.
Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2016), ганаровымі граматамі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2016), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублкі Беларусь (2016), Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ (2016), нагрудным знакам цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2016).
Санкцыі Пасля Плошчы 2010 Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні ЕС адзначыў, што Абламейка нясе адказнасць за выключэнне студэнтаў з універсітэта за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 снежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г..Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
Спасылкі Сяргей Уладзіміравіч Абламейка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУІР Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС