Юрый Антонавіч Трухан (нар. 26 чэрвеня 1961) — савецкі і беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера З 1978 па 1988 года гуляў за мінскае «Дынама», разам з якім стаў чэмпіёнам СССР. Згуляў 2 матчы ў Кубку УЕФА ў сезоне 1986/87. Пасля цяжкай траўмы ў 1987 годзе на ранейшы ўзровень так і не выйшаў і неўзабаве пакінуў каманду. У 1989 годзе выступаў у Другой лізе за варашылаўградскую «Зару». Наступныя два сезоны адыграў ва ўладзівастоцкім «Прамяні».

У першай палове 1992 гуляў у першым беларускім чэмпіянаце за бабруйскі «Шыннік», пасля чаго пераехаў у пяты нямецкі дывізіён. У 1994 годзе правёў 3 матчы ў Другім дывізіёне Расіі, гуляючы за «Саматлор-XXI».

Дасягненні Чэмпіён СССР: 1982 Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР: 1983 Фіналіст Кубка СССР: 1986/87

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск