Сяргей Аляксандравіч Жыгалка () — беларускі шахматыст, гросмайстар (2007). Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Еўропы і свету сярод юнакоў.
Кар’ера Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Еўропы і чэмпіянаце свету да 14 гадоў 2003 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы да 18 гадоў 2006 года.
У 2007 годзе ўпершыню выступіў на кубку свету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 годзе на тайбрэйку саступіў першае месца маладзёжнага чэмпіяна свету Максіму Ваш’е-Ляграву.
Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 гадоў.
У 2011 годзе заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку свету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 гадах перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку.
На кубку свету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазней стаў чэмпіёнам Еўропы па бліцы ў Катавіцах.
Камандныя спаборніцтвы Выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце свету, Еўропы і дзіцячай Алімпіядзе.
Сям’я Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Шахматысты Беларусі