Міхаіл Васільевіч Селькін (, Ветка, Гомельская вобласць — , Гомель) — беларускі навуковец-алгебраіст, выбітны прадстаўнік Гомельскай алгебраічнай школы, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1999—2004), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2004).
Біяграфія З адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам фізіка-матэматычных навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў канчатковых груп». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана, дэканам матэматычнага факультэта, першым прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, рэктарам гэтага ўніверсітэта. Прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
У 2000—2004 гадах — дэпутат Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.
Памёр 17 красавіка 2023 годаНа 76-м году жизни не стало Михаила Васильевича Селькина.
Навуковыя працы Селькин М. В. Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. — Мінск: Беларуская навука, 1997.
Узнагароды Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997). Ганаровы грамадзянін г. Гомеля (2002).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомеля