Томас Ста́фард (; ) — амерыканскі астранаўт. Генерал-лейтэнант Ваенна-паветраных сіл ЗША (у адстаўцы).
Біяграфія Нарадзіўся 17 верасня 1930 года ў горадзе Уэтэрфард (штат Аклахома, ЗША). У 1952 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША, у 1959 годзе — школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў. З 1962 года — у атрадзе астранаўтаў НАСА.
Удзельнічаў у касмічных палётах па праграмах «Джэміні-6А», «Джэміні-9а», быў камандзірам у місіях «Апалон-10» і «Саюз» — «Апалон». З’яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца (у складзе экспедыцыі Апалон-10), але ён не высаджваўся на ім.
У 1969 і 1970 гадах Стаффорд быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі».
Масон, член ложы «Вестэрн Стар» № 138, Аклахома.
Памёр 18 сакавіка 2024 года.
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія на сайце НАСА Томасу Стаффорду 90 лет! // Музей космонавтики
Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аклахоме Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Масоны ЗША