Конаўка (ад  — збан, кубакБЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.400.; толькі металУ адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.296. або, радзей, дрэва), таксама кубакУ адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.306. (астатнія матэрыялы) — пасудзіна невялікага аб’ёму (каля 200 мл), якая мае форму паўсферы (з магчымымі варыяцыямі), да якой апцыянальна далучаная колцападобная «ручка» для трымання. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцця гарачых і халодных напояў. У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есці, у Японіі распаўсюджаны кубак бяз ручкі — піяла.

Кубкі бываюць: булёнавыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і заправачных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Ёмістасць — 350—400 см³. Вырабляюць іх з дзвюма (з процілеглых бакоў) ці з адной ручкамі. гарбатныя. Выкарыстоўваюцца для падачы гарбаты, кава з малаком або вяршкамі, кавы па-варшаўску, какавы, шакаладу. Ёмістасць — 200—250 см³. кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы кавы чорнай (ёмістасць — 75-100 см³) і кавы па-ўсходняму (ёмістасць — 50-70 см³).

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Посуд