thumb|Малітва Гасподня ў Сінайскім кодэксе, IV стагоддзе Малітва Гасподняя, Малітва Панская (або «Ойча наш») з’яўляецца цэнтральнай малітвай у хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве.

У Новым Запавеце Бібліі, малітва з’яўляецца ў дзвюх формах: у Евангеллі ад Мацвея ў рамках дыскурсу пра паказную праведнасць у Нагорнай пропаведзі; і ў Евангеллі ад Лукі, у якім запісваюцца Ісус, да якога падышоў «адзін з яго вучняў» з просьбай навучыць іх «маліцца, як Ян навучыў вучняў сваіх.»

Літургічная форма

Літургічнай формай лічыцца малітва паводле Евангелля ад Мацвея.

У каталіцтвеhttp://www.catholic.by/port/prayers/main/ Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

У праваслаўі Па-царкоўнаславянску (беларуская вымова) О́тча на́ш, і́жа ясі́ на небясе́х, да свяці́цца і́мя Твае́, да пры́йдзет Ца́рствіе Твае́, да бу́дзет во́ля Твая́, я́ка на небясі́ й на зямлі́; хле́б на́ш насу́шчны да́ждж на́м дне́сь, і аста́ві на́м до́ўгі на́ша, я́кажэ й мы́ астаўля́ем даўжніко́м на́шым; і не ўвядзі́ на́с ва іскушэ́нне, но ізба́ві на́с ад лука́вага. Амі́нь.

Па-беларускуБогаслужэнні па-беларуску, Праваслаўнае набажэнства і малітвы на Беларускай мове Ойча наш, Які ёсць на нябёсах, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь

У перакладзе Васіля Цяпінскага Першы беларускі пераклад малітвы выканаў Васіль Цяпінскі паводле тэксту Евангелля ад Мацвея:

У перакладзе Васіля Сёмухі

«Ойча наш» паводле Евангелля ад Мацвея Ойча наш, Які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя Тваё;хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі;

хлеб наш надзённы дай нам сёння;і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі;

і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амін.Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Мацвея, гл.6, тэксты 9-13

«Ойча наш» паводле Евангелля ад Лукі Ойча наш, Які ісць ў нябёсах! хай свяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая і на зямлі,як на небе; хлеб наш надзённы давай нам на кожны дзень;

і даруй нам грахі нашыя, як і мы даруем кожнаму вінаватаму перад намі; і не дапусьці нас у спакусу, але ратуй нас ад ліхога.Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Лукі, гл.11, тэксты 2-4

Катэгорыя:Сюжэты Новага Запавету Катэгорыя:Ісус Хрыстос Катэгорыя:Малітвы Катэгорыя:Нагорная пропаведзь