Леанора Авіская, таксама Леанора ду Візэу (парт. Leonor de Avis, 2 мая 1458 — 17 лістапада 1525, Лісабон) — каралева Партугаліі з 1481 па 1495, з Авіскай дынастыі.
Леанора была дачкой Фернандуша Партугальскага, герцага Візэу, сына караля Партугаліі Дуартэ I. Маці яе, Беатрыз, была партугальскай прынцэсай, унучкай караля Жуана I. У 1481 годзе Леанора выходзіць замуж за караля Жуана II. Такім чынам, муж Леаноры быў па бацькавай лініі яе стрыечным братам, а па матчынай — траюрадным.
Літаратура AMEAL, João, Dona Leonor, Princesa Perfeitíssima, Livraria Tavares Martins, Porto, 1968. SERRÃO, Joaquim Veríssimo, História de Portugal, II volume.
Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Авіская дынастыя Катэгорыя:Інфанты Партугаліі