Пак Чон Xі (, ; , в. Сангмары, прав. Паўночны Кёнсан, Карэя, Японія — , , Паўднёвая Карэя) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал-маёр (1961).

Біяграфія

Скончыў настаўніцкае вучылішча ў г. Тэгу і ваенную школу ў Токіа (1944). У час Другой сусветнай вайны афіцэр японскай Квантунскай арміі. 3 1946 у паўднёвакарэйскіх узброеных сілах. Удзельнік карэйскай вайны 1950—1953 гадоў. Узначаліў ваенны пераварот 16 мая 1961 года. У 1961—1963 гадах старшыня Вярхоўнай рады нацыянальнай рэканстрўкцыі. У кастрычніку 1963 выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Карэя. Ініцыіраваў эканамічныя рэформы, якія спрыялі хуткаму эканамічнаму росту краіны, ператварэнню яе ў індустрыяльную дзяржаву. У 1971 увёў у краіне надзвычайнае становішча, дамогся прыняцця новай канстытуцыі, якая скасавала прамыя прэзідэнцкія выбары. Забіты адным з паплечнікаў. Літаратура

Спасылкі Палітычная біяграфія Пак Чон Хі

Катэгорыя:Ваенныя Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў Катэгорыя:Прэзідэнты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Забітыя прэзідэнты Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі