Bougainvillea — род вечназялёных раслін сямейства . Распаўсюджаныя ў Паўднёвай Амерыцы.

Назва Род названы у гонар Луі Антуана дэ Бугенвіля (1729—1811), французскага вандроўніка, кіраўніка першай французскай кругасветнай экспедыцыі, члена Парыжскай Акадэміі навук.

Біялагічнае апісанне Прадстаўнікі роду — вечназялёныя павойныя хмызнякі, часам невысокія дрэвы. Расліны ў прыродзе дасягаюць вышыні 5 метраў.

Лісце чарговае, з суцэльнымі бакамі.

Кветкі дробныя, малапрыкметныя, заключаны ў ярка афарбаваныя (звычайна ў пурпурны колер) шырокія прыкветкі, якія і вызначаюць дэкаратыўную каштоўнасць прадстаўнікоў гэтага роду.

Выкарыстанне Некаторыя віды культывуюць як пакаёвыя або аранжарэйныя расліны, гэта ставіцца ў першую чаргу да бразільскіх відаў і . Расліны лёгка размножваюцца тронкамі, хутка растуць.

Спасылкі

Bougainvillea spinosa in Argentina Flora Brasiliensis: Bougainvillea

Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Гваздзікакветныя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1789 годзе