Жа́бінка () — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жабінкаўскага раёна, пры ўпадзенні р. Жабінка ў р. Мухавец. За 30 км на паўночны ўсход ад Брэста. Чыгуначны вузел (напрамкі на Брэст, Бярозу і Кобрын). Аўтадарогі на Брэст, Кобрын, Каменец.

Назва На думку В. Жучкевіча, у аснове назвы горада Жабінка асабістае імя-мянушка ЖабаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 119..

З іншага боку, фіксавалася дзісенскае прозвішча Жабін. На думку М. Бірылы, прозвішча Жабін паходзіць ад асновы жабаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 143..

У сярэдзіне 17 ст. фіксавалася літоўскае жамойцкае (Кражы) Жабінайціс.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-W6ZC?i=938&cat=2325332

https://www.epaveldas.lt/preview?id=1521%2F1%2F4

Герб На гербе горада стылізаваныя выява двух рэчак — Жабінкі і Мухаўца ў месцы іх зліцця, а таксама жабнік звычайны — тыповая для наваколля водная расліна.

Гісторыя

На працягу 16—20 ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі паселішчы Абрамавічы, Галінова, Купіна, Малая Жабінка, Мышчыцы Пакроўскія. Жабінка заснаваная ў кан. 18 ст. і з’яўлялася мызай (хутарам) фальварка Плошча. У 1816 г. належала Галецкім, складалася з 3 двароў, дзе жылі 10 сялян. У 1830-я — 1939 Жабінкай валодалі Трэмбіцкія.

З 1871 Жабінка — станцыя Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Першыя жыхары — сяляне навакольных вёсак. Пасля будаўніцтва Жабінка-Пінскай веткі Палескіх чыгунак Жабінка чыгуначны вузел. У 1892 — 30 двароў, 282 жыхары, 6 крамаў, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 2 саматужныя майстэрні, царква ў суседніх Мышчыцах (з 1885). У 1902 уключана ў межы яўрэйскай аселасці, паколькі звыш 40 % жыхароў Жабінкі паводле веравызнання з’яўляліся іудзеямі. У 1897 — 45 дамоў, насельніцтва ўзрасло да 332 чалавек. У 1901 пабудаваны нафтавы склад для продажу газы, у 1902 — паравы млын, а ў хуткасці — сукнавальня і лесапільня. У 1888—1905 была пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. З 1907 пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў Жабінкаўшчыны. Кожнае 15 чысло месяца (згодна дазволу гродзенскага губернатара ад 9.10.1908 г.) у пасёлку адбываліся кірмашы. Існавала народнае вучылішча.

У часы Першай сусветнай вайны Жабінка была акупавана нямецкімі войскамі (1915—1918), паселішча згарэла, многія жыхары перасяліліся ў іншыя месцы. З 1919 ў складзе Польшчы ў Брэсцкай акрузе. Паводле Рыжскага мірнага дагавора Жабінка адышла да Польшчы, з 4.2.1921 далучана да Збірожскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. 23.3.1928 утварылася асобная Жабінкаўская гміна. Быў адкрыты касцёл. У 1933 пад кіраўніцтвам групы КПЗБ адбылася забастоўка рабочых лесапільнага завода. Жабінка стала мястэчкам, у якім жылі 368 чалавек (у сучасных межах горада, гэтая лічба склала 801 чал.), існавала 7-гадовая школа, пошта 5-й катэгорыі (1935).

У верасні 1939 увайшла ў склад БССР. З 15.1.1940 вёска Жабінка — цэнтр Жабінкаўскага раёна і сельсавета (с/с праіснаваў да 1952 і адноўлены ў 1998).

У час Вялікай Айчыннай вайны, з 23.6.1941 па 21.7.1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. Яўрэяў (мясцовых і бежанцаў з іншых месцаў), якія знаходзіліся ў Жабінцы, нацысты сагналі ў гета. 21 кастрычніка 1942 года апошнія вязні гета былі расстраляныя ва ўрочышчы Мухіна Яма на ўскраіне горада. Дзейнічалі падпольныя міжрайком КП(б)Б Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў, райком камсамола. У ліпені—жніўні 1943 года актывізавалася партызанская дзейнасць на чыгунцы, участак, блізкі да станцыі Жабінка ўзрываўся 10 разоў. У 1941—1945 загінула 249 жыхароў Жабінкі.

З 16.4.1952 — пасёлак гарадскога тыпу. У жніўні 1959 г. Жабінкаўскі раён скасаваны. З 1959 Жабінка ў Камянецкім, у 1962—1966 у Кобрынскім раёнах. У 1962 у склад Жабінкі ўключаны пасёлак цукровага заводаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. З 30.7.1966 Жабінкаўскі раён адноўлены, ён налічваў (у 1969) 24,2 тыс. жыхароў (у т.л. 6,7 тыс. жылі ў пасёлку). Пасля пабудовы Жабінкаўскага цукровага завода (1963) Жабінка пачала хутка разрастацца, у яе межы сталі далучацца суседнія вёскі (19 верасня 1967 года ў склад Жабінкі ўключаны вёскі Абрамавічы, Малая Жабінка, Мышчыцы і пасёлак цукровага завода, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жабінкаўскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).), што дазволіла рэзка павялічыць колькасць насельніцтва і атрымаць 23.12.1970 статус горада.

У 2017 годзе да горада былі далучаны суседнія вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва, ШчэглікіРешение Брестского областного Совета депутатов от 22 сентября 2017 г. № 278 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района Брестской области.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1816 год — 10 чал.; 1892 год — 282 чал.; 1897 год — 332 чал.; 1935 год — 368 чал. XX стагоддзе: 1959 год — 2,9 тыс. чал.; 1969 год — 6,7 тыс. чал.; 1989 год — 11,5 тыс. чал. (перапіс); 1992 год — 12,2 тыс. чал.; 1998 год — 12,5 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 12,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,0 тыс. чал.; 2016 год — 13 357 чал.; 2017 год — 13 299 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (Жабінкаўскі цукровы завод), камбікормавы завод, асфальта-бітумны завод і завод будаўнічых матэрыялаў. Гасцініца.

Культура

Раённы Дом культуры, кінатэатр, 3 сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з пашкоджаным зрокам, цэнтр выхаваўчай работы, 5 дашкольных устаноў, 3 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка.

Планіроўка Горад развіваецца ўздоўж чыгункі, якая падзяляе яго на дзве часткі: паўднёвую (жылую) і паўночную (прамысловую). Архітэктурна-планіровачную структуру, вызначаюць вуліцы Кірава (з захаду да яе прымыкае мікрараён), Свабоды, Шашэйная, Піянерская, Камсамольская.

У цэнтральнай частцы вуліцы Кірава размешчаны будынкі райвыканкома, Дома культуры, кінатэатра, камбіната бытавога абслугоўвання, рэстарана і іншыя.

Самая старая вуліца Жабінкі — Леніна Касцюшкі (да 1939 — Т. Касцюшкі) забудавана ў асноўным прыватнымі драўлянымі дамамі і магазінамі. У паўночна-заходняй частцы горада за чыгункай размешчаны пасёлак цукровага завода. У цэнтральнай частцы Жабінкі — парк.

Славутасці Свята-Пакроўская царква (1885), вул. Камсамольская — Касцёл Святога Іосіфа Пратэстанцкі храм Чыгуначная станцыя Магіла С. Ф. Чубук (1942), вул. Міру — Магіла А. Д. Дзмітрука (1942), вул. Міру — Магіла ахвяр фашызму (1942), вул. Міру — Брацкая магіла (1941—1944), вул. Кірава —

Вядомыя асобы Вячаслаў Андрэевіч Мацура (нар. 1950) — беларускі архітэктар. Мэйбі Бэйбі (нар. 1995) — расійская і беларуская спявачка.

Гл. таксама Гарады Брэсцкай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура Бензярук А. Р. Жабінка // Памяць: Жабінкаўскі раён / рэд. Р. Я. Смірноў. — Мінск : Ураджай, 1998. — 510 с. : каляр. іл. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі). — ISBN 985-04-0272-5 : Б. ц. Жабінка //

Спасылкі

Жабінка: агульныя звесткі, гісторыя, герб

Катэгорыя:Гарады-спадарожнікі Брэста