Пётр Захаравіч Савачкін (, в. Родзіна, , Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1955—1973 гг.).
Біяграфія Нарадзіўся 24 чэрвеня 1911 года ў в. Родзіна.
У 1931 годзе скончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча, працаваў настаўнікам. У 1935 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 годзе з адзнакай. У 1940—1946 гг. служыў у Чырвонай Арміі, з 22.6.1941 па май 1945 гг. — у дзеючай арміі на розных франтах. Служыў у разведцыАрлоў У. Полацкі вецер….
У 1946 годзе дэмабілізаваны, паступіў у аспірантуру БДУ па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 года. У 1949—1955 гг. працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1955 гг. працаваў загадчыкам кафедры, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай школы прафруху Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў, сумяшчаючы з выкладчыцкай працай у БДУ. У 1955 годзе быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта БДУ, неаднаразова перавыбіраўся на гэту пасаду. Адначасова з’яўляўся загадчыкам кафедры гісторыі СССР. Пакінуў пасаду дэкана 1 мая 1973 года.
Памёр 11 лістапада 1975 года.
Навуковая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: устанаўленне савецкай улады ў заходнім абласцях Беларусі.
Сям’я Быў жанаты, меў трох дачок: Наталлю, Алену і Ірыну.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені 5 медалёў Ганаровая грамата ВС БССР «у сувязі з 60-годдзем за вялікую навукова-педагагічную і выхаваўчую працу»
Літаратура Савачкін Пётр Захаравіч // Галерея «Деканы факультета» / Исторический факультет БГУ — Официальная страница. Эл.ресурс hist.bsu.by Арлоў У. Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў // Дзеяслоў. № 1-2 (20-21).
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны