Загрос () — горная сістэма ў Іране, на паўднёвым захадзе Іранскага нагор’я. Даўжыня 1600 км, шырыня 200—300 км, пераважная вышыня 2000-3000 м, найбольшая (г. Зердкух) — 4548 м.

Геалогія і рэльеф Скальная сістэма з 15-20 паралельных хрыбтоў, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзелены падоўжнымі і папярочнымі вузкімі каньёнападобнымі цяснінамі і катлавінамі. Невялікія ледавікі. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў мезазою і кайназою. Пашыраны карст. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе агаляецца дамезазойскі фундамент з вялікімі салянымі купаламі. Радовішчы нафты. У паўночна-заходніх адгор’ях бярэ пачатак рака Кызылузен.

Клімат і расліннасць

Клімат субтрапічны, сухі. Пераважаюць горна-пустынныя ландшафты. У міжгорных катлавінах азёры, саланчакі, аазісы (фінікавая пальма, цытрусавыя, вінаград). Заходняя частка сярэдняга пояса найбольш вільготная (лясы і рэдкалессі з дубу, вязу, клёну і інш.); вышэй — альпійскія лугі і нізкарослая хмызняковая расліннасць. Дуб Quercus brantii займае больш за 50 % лясоў Загроскага ляснога раёна і з’яўляецца самым важным відам дрэў Загроса. Сярод жывёл закаўказскі горны баран.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Ірана Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі