Каробачка, пушачка — сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця.

Уласціва многім відам (напрыклад, прадстаўнікам родаў мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (, званочкавыя) ці з цэнтральнымі (гваздзіковыя) насенняносцамі.

Каробачкай называюць таксама частку спарангія імхоў, дзе знаходзяцца споры.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Анатомія раслін Катэгорыя:Плод