Гай Ры́чы (; нар. 10 верасня 1968, Хэтфілд, Хартфардшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі , і . Найбольш вядомыя працы — «Карты, грошы, два ствалы», «Сарваць куш», «Рэвальвер» «Рок-н-рольшчык», «Шэрлак Холмс», «Джэнтльмены». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».
Біяграфія
Юнацтва Нягледзячы на тое, што Рычы прапагандуе сябе, як простага хлопца з благога раёна, у рэальнасці ўсё інакш. Бацька Гая — Джон Рычы — паспяховы выканаўчы дырэктар рэкламнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасля таго як яго бацькі развяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагоддзя свайго отчыма, сэра Майкла Літана.
Для Рычы, пакутуючага дыслексіяй, знаходжанне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў многа намаганняў, каб атрымаць сертыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня звязана з вытворчасцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыпламаваных спецыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.
Пачатак кар’еры Гай Рычы стаў адным з самых абмяркоўваемых рэжысёраў Вялікабрытаніі пасля свайго дэбютнага фільма «Lock, Stock and Two Smoking Barrels» у 1998 годзе. Дзеянне стыльнай крымінальнай камедыі адбываецца ў Лонданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квенціна Таранціны і ганконгскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.
Асабістае жыццё Муж Мадонны. Ёсць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 года, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».
Фільмаграфія Год Назва 1995 The Hard Case 1998 Карты, грошы, два ствалы 2000 Сарваць куш 2001 The Hire: Star 2002 Swept Away 2005 Revolver 2008 Suspect 2008 RocknRolla 2008 Static2009Sherlock Holmes2011Sherlock Holmes: A Game of Shadows2015The Man from U.N.C.L.E.2017King Arthur: Legend of the Sword2019Aladdin2020Джэнтльмены2021Wrath of Man2022Five Eyes
Спасылкі Афіцыйная старонка