Сю́лкі. Сустракаецца таксама варыянт Сі́лкі (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны за 6 км на захад ад Каменца, на правым беразе ракі Крывулі. Паселішча злучана дарогамі з вёскамі Жылічы і Селяховічы.
У кіламетры ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі ў лясным масіве знаходзіцца гара Памір — 174,8 м над узроўнем мора.
Гісторыя У мінулым у вёсцы стаяла драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, ад якой да мінулага часу засталіся толькі рэшткі. Захавалася таксама цагляная брама.
З 1939 года ў БССР. Да 14 красавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ратайчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 19 мая 1986 года — у склад Камянецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)..
Насельніцтва
Славутасці На ўскраіне вёскі знаходзіцца парк пры былой сядзібе Пашкевічаў з сажалкай і рэшткамі гаспадарчых пабудоў.
Крыніцы
Спасылкі
Фотаздымкі на сайце Radzima.org Сюлкі на Wikimapia.org Славутасці на партале globustut.by Сюлкі на сайце «Каменец и окрестности»
Катэгорыя:Войскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна