Мікала́ева. Сустракаецца таксама варыянт Мыкула́ева (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Крывулі. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчана за 4 км на захад ад Каменца.

У вёсцы 117 гаспадарак, 289 жыхароў (2005) С. 63.

Геаграфія Паселішча злучана дарогамі з райцэнтрам Каменец, вёскамі Жылічы і Ліпна.

Мікалаева размяшчаецца на левым беразе ракі Крывуля за 1 км ад месца яе зліцця з ракой Лясная, за 1 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрын (), за 4 км на захад ад Каменца, за 41 км на поўнач ад Брэста, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Гісторыя У 2-я палова XIX ст. Мікалаева - сяло ў Камянец-Літоўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, дзяржаўная ўласнасць. У 1857 годзе паводле 10-й рэвізіі 98 рэвізскіх душ. У 1885 годзе 27 двароў, 191 жыхар, царква, школа, карчма. У 1897: паводле перапісу ў складзе Мікалаеўскай сельскай грамады, 36 двароў, 248 жыхароў, Вяліка-Яльнянская царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, цагельня, карчма. У 1905 годзе 281 жыхар.

У 1921 годзе ў выніку Польска-савецкай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства. У 1923 годзе 45 гаспадарак, 246 жыхароў. У 1939 годзе ў выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе ў вёсцы 54 двары, 280 жыхароў, пачатковая школа. Цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Плошча тэрыторыі сельсавета складала 45 км², уваходзілі 13 паселішчаў (460 двароў, 2206 жыхароў), дзейнічалі 2 цагельныя заводы, 2 ветраныя млыны, 3 пачатковыя школы.

У 1941—1945 гадах на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі і прапалі бяз вестак 12 вяскоўцаў. У 1950 годзе 67 двароў, 256 жыхароў, калгас імя Гуляева. З 1954 года ў Ратайчыцкім сельсавеце. У 1960 годзе 274 жыхары. З 1964 года ў Камянецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. У 1970 годзе 255 жыхароў, у калгасе імя Леніна. З 1986 года ў Войскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)..

Насельніцтва

Інфраструктура У вёсцы працуе базавая школа, клуб, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Славутасці thumb|left|Царква Св. Параскевы Пятніцы

У вёсцы маецца драўляная царква Св. Параскевы Пятніцы (канец XIX ст.)Партал globustut.by, паводле іншых звестак, мае назву Св. МікалаяСайт Radzima.org. Царква ўваходзіць у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца аб'ектам 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэння).

Таксама ёсць помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Крыніцы

Літаратура С. 63—64.

Спасылкі Фотаздымкі на сайце Radzima.org Славутасці на партале globustut.by Мікалаева на сайце «Каменец и окрестности»

Катэгорыя:Войскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна