Сабор Святога Януарыя — саборная царква Неапаля, прысвечана нябеснаму заступніку горада — святому Януарыю.
Гістарычны нарыс Царква была закладзена ў другой палове XIII стагоддзя Карлам I Анжуйскім на падмурках двух старажытных базілік (ад якіх захаваліся фрагменты мазаічнага ўбрання). Будаўніцтва працягвалася ў гады кіравання яго сына, караля Карла II і скончылася напачатку XIV стагоддзя пры яго ўнуку Роберце. Стваральнікам крыпты быў ламбардзец Тамаза Мальвіта. Фасад, абноўлены ў канцы XIX веку пад кіраўніцтвам архітэктара Энрыка Альвіна, утрымлівае партал XV веку са скульптурамі Ціна да Камайна. Арган царквы быў пабудаваны Філіпа Чыміна (Cimino) у 1767 г., апошняя рэканструкцыя (1974) выканана Дж. Руфаці (Ruffatti).
Архітэктура Капэла Святога Януарыя Асноўнай славутасцю храма з'яўляецца капліца Святога Януарыя, да стварэння ўбрання якой прыклалі руку Даменікіна, Гвіда Рэні, Хасэ Рыбера і іншыя майстры XVII стагоддзя. У капэле Мінутола, якая згадваецца ў «Дэкамероне», захаваліся роспісы XIV стагоддзя. У самым храме вісяць рэлігійныя палотны Перуджына і Лукі Джардана. злева|thumb|Інтэр'ер нефа
Галоўнай рэліквіяй сабора, якая ўзрушала жыхароў Неапаля яшчэ ў Сярэднявеччы, з'яўляецца судзіна з крывёй святога Януарыя, запячатаны 1690 гадоў назад. Калі яго двойчы ў год дэманструюць вернікам (у першую суботу мая і 19 верасня), кроў невытлумачальным чынам закіпае, займаючы сабой увесь сасуд.
Калі «цуд крыві» святога Януарыя не здараецца, неапалітанцы лічаць гэта прадвесцем бяды. Так, у 1527 г. у горад прыйшла чума, ад якой загінула 40 тысяч гараджан, а ў 1979 г. — адбылося землетрасенне, якое адабрала тры тысячы жыццяў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Навуковае тлумачэнне феномену
Катэгорыя:Каталіцкія храмы Італіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Саборы Італіі Катэгорыя:Храмы Неапаля Катэгорыя:Цуды ў хрысціянстве