Гваздзіковыя, Гваздзічныя (Caryophyllaceae) — сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных.
Апісанне Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя).
Пашырэнне Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўночнага паўшар'я, асабліва ў Міжземнамор'і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў, найбольш вядомыя , галадок, , , , , , , пясчанка, , , , , талянка, , і больш за 70 відаў. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.
Выкарыстанне Лекавыя, тэхнічныя, меданосныя, харчовыя, кармавыя і каштоўныя дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — ядавітыя і пустазелле.
Літаратура Вынаеў Г. Гваздзіковыя // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Катэгорыя:Сямействы раслін