Зыгмунт Глогер (; , в. , , Аўгустоўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Высокамазавецкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — , г. , Царства Польскае Расійская імперыя) — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду герба . Ураджэнец Падляшша. У 1867 годзе скончыў . У наступным годзе паступіў на гісторыка-археалагічнае аддзяленне Ягелонскага ўніверсітэта. На яго далейшую навуковую кар’еру ў этнаграфіі вялікі ўплыў аказалі сустрэчы з прафесарам В. Полем і О. Кольбергам.

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт у 1870 годзе. 3 1870 у маёнтку пад Тыкоцінам. Зрабіў шмат фальклорна-этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцый па Польшчы, Беларусі, Літве.

Сабраў у Яжэве багатую бібліятэку, вялікую музейную калекцыю археалагічных, этнаграфічных, археаграфічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў. Тут захоўваліся беларускія матэрыялы са збораў М. Федароўскага, А. Кіркора, К. Тышкевіча і Я. Тышкевіча, А. Ельскага і інш. У яго «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1— 4, 1900—0З, 5-е выд. 1985) каля 1000 ілюстрацый, шматлікія беларускія матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, драўлянай і мураванай архітэктуры, кнігадрукаванні, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якія Зыгмунт Глогер збіраў і даследаваў усё жыццё.

Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.

Навуковая дзейнасць

Першыя этнаграфічныя працы пачаў у 1867 годзе. Пазней ажыццявіў шматлікія паездкі з мэтай правядзення этнаграфічных і археалагічных даследаванняў па землях Польшчы, Беларусі і Літвы.

Арганізатар і першы старшыня Польскага краязнаўчага таварыства ў Варшаве.

Тлумачыў этнаграфію як адну са спецыяльных гістарычных дысцыплін, шырока выкарыстаў у этнаграфічных даследаваннях гісторыка-параўнальны метад. Яго працы грунтаваліся на матэрыялах, сабраных падчас комплексных краязнаўчых даследаванняў зямель і насельніцтва Падляшша.

У археалагічных даследаваннях вучонага цікавілі праблемы каменнага веку. Між іншым раскопваў курганы каля Ваўкавыска, удзельнічаў з М. Федароўскім у археалагічных і этнаграфічных экспедыцыях.

Арганізаваў навуковыя публікацыі папулярных кніг.

Член гістарычнай, археалагічнай і антрапалагічнай камісіі пры Кракаўскай акадэміі ведаў. Як член Гістарычнай камісіі польскай , удзельнічаў у падрыхтоўцы многіх энцыклапедый. Сабраныя за доўгія гады калекцыю, бібліятэку і архіў завяшчаў і этнаграфічным музеях, Таварыствам краязнаўства і бібліятэцы ў Варшаве.

Большасць этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў апублікаваў на старонках польскіх штотыднёвікаў, календароў і часопісаў. Так, у трох тамах «Wisły» (1889, 1896, 1898) друкаваліся артыкулы пра прыказках, песнях, якія суправаджалі хрысцільныя і пахавальныя абрады ўкраінцаў. на старонках «Bіbliotekі Warszawskіеj» публікаваў матэрыялы пра каляндарныя абрады.

Выбраныя працы З. Глогер — аўтар каля 800 навуковых прац і артыкулаў.

Яго галоўная праца «Geografia historyczna ziem dawnej Polski» («Гістарычная геаграфія зямель старажытнай Польшчы», 1900, змешчаны матэрыялы пра ВКЛ, Беларусь) ініцыявала шырокія даследаванні ў галіне спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Шматлікія працы Глогера не адрозніваюцца адзінствам поглядаў і паслядоўнасцю. З іх найбольш важныя:

Obrzędy rolnicze (1868), Kilka słów о podaniach z okolic Tykocina (1867), Obchody weselne («Вясельныя ўрачыстасці», 1869, пад псеўданімам Прускі; змясціў беларускія матэрыялы з Брэсцкага і Трокскага паветаў), Pieśni ludu («Песні люду», 1892), Księga rzeczy polskich («Кніга рэчаў польскіх», 1896), Rok polski w życiu, tradycji i pieśni («Польскі год у жыцці, традыцыі і песні», 1900), Notatki z podroży po Niemnie і інш.

Сярод іншых прац «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў даўняй Польшчы» (т. 1—2, 1907—09) і інш. Выдаў зборнік фальклору «Старадаўнія думы і песні», «573 кракавякі» (абодва ў 1877), «Гадавыя звычаі» (1882) і інш.

Пра жыццё, звычаі, абрады і вераванні беларускага народа пісаў у артыкулах «Земляробчыя абрады» (1867), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868), «Забабоны і ўяўленні наднарвенскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых» (1877) і інш. Беларускія матэрыялы і ў працах пра краязнаўчыя падарожжы (кніга «Далінамі рэк: Апісанні падарожжа ўздоўж Нёмана, Віслы, Буга і Бебжы», 1903; артыкулы «3-над Нёмана», 1872, «Падарожжа Нёманам», 1888, «На хвалях Бута», 1890; «У даліне Бебжы», 1892, і інш.). Даследаваў помнікі археалогіі каменнага і бронзавага вякоў на Гродзеншчыне, Брэстчыне.

Акрамя таго, Глогер выдаў без подпісу некалькі кніжак для народнага чытання, а ў 1879 г., пад назвай «Народная Бібліятэка» — тры кніжкі: «Krakowiaki», «Kujawiaki и Маzurki», «Baśni i powiecti», потым у 1880 г. «Godу weselne», «Marzenia samotnika» (1883), «Zabawy, gry, zagadki, żarty i przypowiesci» (1886) і інш. Некаторыя працы Глогера пераведзены ў нямецкую мову і выдадзены ў «Materialen zur Vorgeschichte des Menschen» (Іена, 1879).

Смерць Глогера не дазволіла скончыць пачаты ім другі том энцыклапедыі «Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce» (1907—1909, літары A-L).

Карыстаўся псеўданімамі Pruski, Prus, Ziemianin, Sąsiad, Hreczkosiej.

Памяць З 1983 года ў Польшчы праводзіцца конкурс і заснаваны медаль імя Зыгмунта Глогера за асаблівыя дасягненні ў даследаванні, ахове і развіцці культуры.

Крыніцы

Літаратура Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4

Спасылкі

Энцыклапедыя Белавежскай Пушчы. Глогер Зыгмунт (1845—1910)

Катэгорыя:Археолагі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Этнографы Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Аўтары навукова-папулярнай літаратуры Катэгорыя:Нарадзіліся ў Высокамазавецкім павеце