Сцяг Гаваяў () - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Гаваі. Адзіны сярод сцягоў штатаў ЗША, на якім знаходзіцца Юніан Джэк, перажытак перыяду ў Гавайскай гісторыі, калі Гаваі былі брытанскім пратэктаратам (1794-1843).
Апісанне сцяга Сцяг штата Гаваі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае па гарызанталі на восем палос аднолькавага памеру, якія сімвалізуюць восемь галоўных астравоў архіпелага. Колер палос (зверху ўніз): белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны, сіні, белы, чырвоны. У крыжы сцяга знаходзіцца сцяг Вялікабрытаніі.
Гісторыя сцяга Гісторыкі прыпісваюць аўтарства сцяга афіцэру Каралеўскага флота, так як у аснове сцяга ляжыць брытанскі ваенна-марскі сцяг. Таксама выклікаюць спрэчкі прозвішча гэтага афіцэра: некаторыя крыніцы называюць Аляксандра Адамса, іншыя Джорджа Беклея.
Першапачаткова сцяг быў распрацаваны з палосамі, якія чаргуюцца ў іншым парадку - чырвоны-белы-сіні, што таксама прыпісваюць розным гістарычным сцягам Вялікабрытаніі. Аднак некаторыя сцвярджаюць, што на парадак палос паўплываў сцяг Злучаных Штатаў. Таксама першапачаткова сцяг утрымліваў дзевяць палос (дзевятая паласа сімвалізавала востраў Ніхоа). У 1845 колькасць палос на сцягу была афіцыйна зменена на восем. + Гістарычныя сцягі Гавайскіх астравў 120px|border 1793—1816 Брытанскі гандлёвы сцяг 120px|border 1816 — Сцяг Каралеўства Гаваі 120px|border — Брытанскі ваенны сцяг 120px|border — Сцяг Каралеўства Гаваі 120px|border — Сцяг Каралеўства Гаваі 120px|border — Сцяг ЗША 120px|border з з — Сцяг Рэспублікі Гаваі з — Сцяг тэрыторыі ЗША Гаваі з — Сцяг штата ЗША Гаваі Сцяг губернатара thumb | 200px |Сцяг губернатара штата Гаваяў з 1959 года Сцяг, які выкарыстоўваецца губернатарам Гаваяў, уяўляе сабой перасечанае напалову палотнішча, верхняя паласа сіняга колеру, ніжняя - чырвонага колеру. У цэнтры сцяга белы надпіс HAWAII (з ), акружаны васьмю белымі зоркамі, якія сімвалізуюць восем галоўных астравоў архіпелага. Раней, калі Гаваі былі Тэрыторыяй ЗША, надпіс на сцягу быў TH(Territory of Hawaii з ).
Сцяг
Катэгорыя:Сцягі ЗША