Сцяг Індыяны () — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Індыяна.
Напярэдадні святкавання стагадовай гадавіны штата Індыяна, Генеральная Асамблея штата прыняла рашэнне аб правядзенні конкурсу на сцяг штата. Гэты конкурс быў арганізаваны і прафінансаваны мясцовым аддзяленнем таварыства «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі». На конкурс было прадстаўлена больш за дзвесце праектаў сцяга. Пераможцам быў прызнаны Паўль Хадла з горада Мурсвіль і ў якасці прыза яму былі выплачаныя абяцаныя па ўмове конкурсу 100 $.
Генеральная Асамблея штата ўнесла адзіную папраўку ў дадзены сцяг — над зоркай, якая сімвалізуе штат Індыяна, быў дададзены надпіс Indiana (), выкананы ў форме паўмесяца.
Апісанне сцяга Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваныя залатым колерам факел, 19 зорак і надпіс Indiana.
Сімволіка сцяга. Факел — свабода і асвета, прамяні вакол яго — іх далёка ідучы ўплыў. Трынаццаць зорак па знешняй акружнасці — першапачатковая колькасць штатаў. Пяць ўнутраных зорак — наступныя штаты ЗША. Вялікая зорка — штат Індыяна. Такім чынам, агульная колькасць зорак паказвае на тое, што штат Індыяна стаў девятнадцатым штатам ЗША.
Катэгорыя:Сцягі ЗША