Ла-Кару́нья ці А-Кару́нья ( , ) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.

Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас.

Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан).

Насельніцтва муніцыпалітэта Ла-Карунья складала на 2009 год 246 056 жыхароў , ён другі ў Галісіі па гэтаму паказчыку пасля Віга. Тым не менш, горад з 221 988 жыхарамі з’яўляецца самай густанаселенай гарадской мясцовасцю ў Галісіі .

Вакол горада раскінулася аднайменная гарадская метраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фероль з’яўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш за палову агульнай колькасці насельніцтва правінцыі.

Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных зямель, што прымушае горад расці вертыкальна. Шчыльнасць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Іспаніі (6680 чал/км²), яго плошча — 36,83 км² .

Большая частка вобласці, аддадзенай прамысловай дзейнасці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова развітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфера паслуг. Другасны сектар звязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, Прадстаўніцтва ўрада гэтай аўтаномнай супольнасці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі з моманту яе заснавання.

Таксама горад быў сталіцай VIII ваеннай акругі, якая цяпер не існуе, але тут да гэтага часу знаходзіцца штаб-кватэра Генеральных сіл аператыўнай лагістыкі .

Тапонім

Паходжанне:

Існуе некалькі тэорый: ад кельцкай да лацінскай.

Некаторыя даследчыкі паказваюць рымскае паходжанне назвы горада. Магчыма, адбылася эвалюцыя ад  — паўвостраў; такім чынам, a Crunia > la Crunia. Падчас праўлення караля Леона (XII ст.) задакументаваны тапонім Crunia, у творах XIII ст. на галісійскай мове сустракаюцца формы áá Crunia і da Crunia«foy Lourenzo Eanes polo uino áá Crunia… Deu polo uino que adusso da Crunia LII soldos.». Martínez Salazar, Andrés (ed.) (1911): Documentos gallegos de los siglos XIII al XVI. A Coruña: Casa de la Misericordia: doc. 4., таксама da Cruna (1257)«Eu, Martjn Eanes, notario, jurado do concello da Cruna, fuy preſente». Sponer, Margot (ed.) (1932-4): «Documentos antiguos de Galicia», Anuari de l’Oficina Románica de Lingüística i Literatura (Barcelona), 7, pp. 113-92.; у творы 1262 года згадана La Crunia, , гэта даказвае той факт, што сучасная назва на іспанскай не з’яўляецца перакладам з галісійскай. Назвы Curunia, Crunnia і Crunna былі распаўсюджаныя ў Сярэднявеччы. Яшчэ адзін магчымы шлях паходжання назвы — ад  — высокае месца, са шматлікімі варыяцыямі на галісійскай: curuto, curota, corote, coroa. Можна назіраць сувязь з еўрапейскімі тапонімамі на англійскай, шведскай, чэшскай і г. д. Па версіі Карыдада Арыяса, «Coruña» паходзіць ад назвы corono ці Кронас, якая мае варыянты Acorán, Gron, Goron, Gronwy у валійскай і г. д. Трэба памятаць, што Геркулесавы слупы называлі таксама Слупамі Кронаса, а ў горадзе захаваўся старажытнарымскі маяк, які мае назву Вежа Геркулеса. Гэтыя назвы ставяцца да імя грэчаскага галоўнага бога Кронаса, эквівалентнага рымскаму Сатурну, якое адсылае нас да значэнняў «высокая», «высокі», «гара», што дае разуменне слова Карунья як «высокі горад», «горад на вяршыні». Кельцкая форма імя Кронаса — cruinne. Улічваючы тэндэнцыю гублення ў кельцкай літары «i», гэтае імя эквівалентна Crunni і можа непасрэдна быць эпанімам з кельтыберыйскай мовы ў выглядзе Cruna ці Crunia. Кельцкія геаграфічныя назвы з коранем clunia, якія могуць прывесці да Crunnia, Cruna, Curuña і Карунья. Існуе населены пункт з аналагічнай назвай — Карунія-дэль-Кондэ (Правінцыя Бургас), які раней зваўся . У Партугаліі ёсць горад з назвай Quinta da Corunha, назва якога, магчыма, роднасная назве Ла-Каруньі. Іншая тэорыя выводзіць тапонім Coruña праз Cornia, маючы на ўвазе геаграфічны рог, падобна да брытанскага рэгіёна Карнуол, які мае форму, што выходзіць з kerne (Kernyw на кельцкай), вельмі падобную на імя кельтскага бога . Грэчаскія аўтары (, Дыядор Сіцылійскі казалі таксама пра востраў ці паўвостраў (nêsos) на атлантычным ўзбярэжжы Афрыкі, які называўся Kerne. Слова рог () мае ў грэчаскім адзін корань ker- з тапонімам Kerne. З шырокага пункту гледжання, раманскі корань Cor- (таксама Car-) мае значэнне камень, скала на беразе мора. Існуюць варыянты кельцкіх і міжземнаморскіх слоў з індаеўрапейскімі каранямі. Супадзенне падобных тапонімаў у рэгіёне пацвярджае гэтую версію: (), (), (), () і г. д.

Назвы:

A Coruña выкарыстоўваецца як галісійскі і афіцыйны варыянты ў адпаведнасці з законам 1983 г.Ley 3/1983, de 15 de junio, de normalización lingüística. La Coruña — гэта традыцыйная назва на іспанскай, якая рэкамендавана і выкарыстоўваецца пры напісанні на іспанскай мовеRecomendación toponímica de la Real Academia Española, Каралеўская акадэмія іспанскай мовы. Coruña — гэта форма тапонима без артыкля, часта выкарыстоўваецца ў абедзвюх мовах, а таксама жыхарамі горада ў штодзённым жыцці. Таксама ў карыстанні знаходзяцца назвы A Cruña / A Crunha.

У лістападзе 2004 г. муніцыпалітэт ухваліў пастанаўленне, якое абапіралася на , каб усталяваць афіцыйны статус двух тапанімічных формаў, парушаючы закон аб моўнай стандартызацыі.

Рашэнне аб прыняцці падвойнай назвы A Coruña/La Coruña было адменена Вярхоўным Судом Іспаніі з той высновы, што муніцыпальны закон не можа адмяніць галісійскі закон 1983 г. аб моўнай нармалізацыі, артыкул № 10 якога абвяшчае, што «ў якасці афіцыйных назваў галісійскіх тапонімаў выкарыстоўваюцца назвы на галісійскай мове».

У цяперашні час некалькі арганізацый працягваюць абараняць назву La Coruña як афіцыйную форму, спасылаючыся да Канстытуцыі Іспаніі 1978 г.. Яны сцвярджаюць, што яна парушаецца, калі забараняецца выкарыстанне назвы на іспанскай, афіцыйнай мове, і што ніякі аўтаномны закон не можа быць вышэйшым за канстытуцыю. З іншага боку, артыкул 14.2 Закона 7/1985 Reguladora de las Bases del Régimen Local (Рэгуляванне сістэмы самакіравання), асноўны закон дзяржавы, абвяшчае, што муніцыпалітэты могуць мець назвы на іспанскай, таксама на другой афіцыйнай мове ці на абодвух, такім чынам робячы легітымным выкарыстанне галісійскай формы ў якасці афіцыйнай назвы.

Этнахаронім

Этнахаронім як ў галісійскай, так і ў іспанскай мовах гучыць аднолькава: coruñeses ці coruñesas.

Сімвалы

Выява герба горада шырока прадстаўлена па ўсяму гораду, напрыклад, на гарадской мэблі, ліхтарных слупах, урнах і нават на гарадскіх тратуарах. Ён ўяўляе сабой сіні шчыт, на якім змешчаны маяк Вежа Геркулеса, які стаіць на камнях, і семь марскіх грабеньчыкаў па тры з кожнага боку і адзін унізе. Таксама яркім элементам з’яўляецца наяўнасць чэрапа і скрыжаваных костак, якія сімвалізуюць міфалагічны трыумф Геракла над , косткі якога пахаваны ў фундаменце маяка.

Згодна з легендай, Геракл перамог Герыёна. Геркулес пераследваў яго ад Кадзіса да каруньскага паўвострава, дзе меў з ім жорсткую бойку, з якой выйшаў пераможцам, абезгаловіўшы Герыёна на невялікім паўвостраве сярод вялікіх камянёў на беразе мора. У гонар перамогі над ворагам была пабудавана знакамітая Вежа, якая з’яўляецца на гербе Ла-Каруньі прыкладна з 1521 года .

Варта адзначыць, што цяперашні без шчыта быў утвораны ад сцяга

Фізічная геаграфія і навакольнае асяроддзе

Месцазнаходжанне

Муніцыпалітэт Ла-Карунья знаходзіцца ў правінцыі Ла-Карунья аўтаномнай супольнасці Галісія, на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Абмежаваны з поўначы Атлантычным акіянам, з усходу рыясам Ла-Карунья і муніцыпалітэтам Алейрас, з поўдня муніцыпалітэтам і з усходу муніцыпалітэтам Артэйха.

Тапаграфія і рэльеф

Ла-Карунья мае ўнікальны рэльеф, пачынаючы з паўвострава ў форме літары Т з плоскім пярэсмыкам і крутымі пагоркамі, створанымі ў архаічныя часы. У цяперашні час некаторыя пагоркі ўвайшлі ў склад горада пасля яго пашырэння ў 1940 г., напрыклад, Монтэ Альта, Санта Маргарыта, Эйрыс і Ла-Запатэйра. Некаторыя былі пераўтвораны ў зялёныя зоны (Бенс і Монтэ-дэ-Сан-Педра). Большая частка раёнаў мае выхад да мора.

На тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць пагоркі, такія як Монтэ-дэ-Сан-Педра, і некалькі астравоў, напрыклад, архіпелаг .

Гідраграфія

Ла-Карунья амаль з усіх бакоў амываецца водамі Атлантычнага акіяна, з усходу знаходзіцца Бухта Арзан-Рыясор, з захаду — Рыяс Ла-Карунья.

Існуе таксама штучны вадаспад побач з Оперным тэатрам і Паркам Святой Маргарыты.

Клімат

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

Ла-Карунья знаходзіцца ў Еўра-Сібірскім рэгіёнеГісторыка-геаграфічны рэсурс Geohistoriaymas , у ландшафце плоскіх узгоркаў, якія шырока сустракаюцца ў Галісіі на паверхнях ад 0 да 500 метраў над узроўнем мора.

З’яўляючыся прыбярэжным горадам, Ла-Карунья мае мяккі марскі клімат, які не робіць рэзкіх тэмпературных перападаў на працягу года. Лета і зіма мяккія, з чаргаваннем сонечных і даждлівых дзён. Сярэднегадавая адносная вільготнасць каля 70 %Datos climáticos y meteorológicos de La Coruña .

Клімат Ла-Каруньі Месяц Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год Сяр. макс., °C 13.1 13.7 14.9 15.5 17.4 19.8 21.8 22.5 21.5 18.7 15.8 14.0 17.4 Сяр. мін., °C 7.6 8.0 8.6 13,1 9.4 13.7 15.6 16.0 14.8 12.6 10.3 8.9 11.4 Ападкі, мм 128 102 79 85 80 42 30 35 68 110 114 135 1008

Рэкорды тэмпературы: максімальныя тэмпературы былі адзначаны метэаролагамі 12 жніўня 2003 г. — 37,7 °C — на метэастанцыі аэрапорта і 28 жніўня 1961 года — 39,6 °C — на гарадской метэастанцыі. Мінімальнымі тэмпературамі былі −4,8 °C 7 студзеня 1985 года на метэастанцыі аэрапорта і −3 °C 22 лютага 1948 года на гарадской метэастанцыі .

Экстрэмальныя сітуацыі: на працягу апошніх дзесяцігодзяў ў горадзе было зафіксавана некалькі нетыповых выпадкаў надвор’я, напрыклад, такіх, як , які ў студзені 2009 г. пабіў рэкорд хуткасці ветра, што дасягаў 200 км/г, , які зрабіў тое ж самае ў кастрычніку 1984 г., або .

Сярод іншых падзей варта адзначыць буру ў сакавіку 2008 г., якая выклікала паводку на набярэжнай і праспекце Pedro Barrié de la Maza, і пахаладанне ў 1987 г., з прычыны якога на вуліцы горада выпаў снег. Пасля гэтага выпадку снегу ў горадзе не было, калі не ўлічваць высакагор’е Запатэйра.

Флора і фаўна

У парках горада, Лос-Хардзінес дэ Мэндэс Нуньес, і , вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды як , , , і . Іншыя птушкі агульныя для ўскраін, напрыклад, , і . Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў чаек. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца , і .

У парку сустракаюцца чародкі з дзясяткаў . Узімку ў траве гуляюць шматлікія . Улетку ўюць гнёзды сярод прыродных зараснікаў . Сярод іншых жывёл гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы.

Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом процілеглага Castillo de San Antón. Пабудаваны са старых шын, ён з’яўляецца ў час прыліву сховішчам уражлівай колькасці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як , , , і .

На пляжах і скалах збіраецца багавінне, што чапляецца за камяні; побач з імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасці розных відаў. На ўзбярэжжы безліч мідый, малюскаў і марскіх зорак.

На скалах цяжкія ўмовы для жыцця з-за пастаянных вятроў, салёнасці і цяжкасці спасціжэння харчовага субстракту, яны часта амаль вертыкальныя. Але і на іх можна знайсці расліннасць, напрыклад, , побач з ёю можна сустрэць , , розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым.

Што тычыцца дзікай фаўны падводных рыб, можна адзначыць , і , якія жывуць паміж скал, агульна распаўсюджанымі з’яўляюцца , і . Акрамя гэтага ля берага можна ўбачыць і .

Экалагічныя катастрофы

Крушэнне танкера «Urquiola»