thumb|right|350px|Рурская канурбацыя
Канурба́цыя (ад — разам і — горад) — гарадская агламерацыя поліцэнтрычнага тыпу, якая мае ў якасці ядраў некалькі больш-менш аднолькавых па памеры і значнасці гарадоў ці гарадскіх тэрыторый пры адсутнасці відавочна дамінантнага горада (напр., скопішчы гарадоў у Рурскім басейне, Германія). Тэрмін «канурбацыя» часам аб'ядноўваюць з тэрмінам «гарадская агламерацыя» («монацэнтрычная агламерацыя»), галоўным адрозненнем якой з'яўляецца фарміраванне агламерацыі вакол аднаго буйнога горада-ядра.
Найбольш значныя канурбацыі (поліцэнтрычныя агламерацыі) сфармаваліся ў Еўропе: Рурская ў ФРГ (11,5 млн жыхароў), Рандстад у Нідэрландах (каля 7 млн.).
Катэгорыя:Гарадскія агламерацыі Катэгорыя:Горадабудаўніцтва