Пра заліў Берынгава мора ля берагоў Аляскі гл. Брыстальскі заліў (Берынгава мора)

right|thumb|300px|Брыстальскі заліў Брыстальскі заліў (; ) — заліў Атлантычнага акіяна ў паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Аддзяляе Паўднёвы Уэльс ад графстваў Сомерсет і Дэвон. Распасціраецца ад вусця ракі Северн і да Кельцкага мора. Назва паходзіць ад англійскага горада Брысталь.

Даўжыня заліва каля 239 км, шырыня каля ўваходу 126 км. Глыбіні да 50 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Прылівы вышынёй да 14,4 м. Асноўныя парты: Брысталь, Ньюпарт, Кардыф.

Гл. таксама Вялікі пірс (Вестан-супер-Мер)

Літаратура  — С. 278.

Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Залівы Вялікабрытаніі