Прылёпаўка (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Геаграфія Побач з вёскай цячэ рака Проня.

Гісторыя Перад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварахПрилеповка .

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»Прони кровавые берега .

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек.

Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайныИстория Чаусского района .

Да 28 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Пуцькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17., да 16 мая 1960 года — у склад Асінаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 23 снежня 2009 года — у склад Пуцькаўскага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Асінаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Кацярына Пятроўна Кармызава (нар. 1920) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Радамльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна